Ілья Аляксандравіч Шарыпаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілля Аляксандравіч Шарыпаў (нар. 24 лістапада 1991, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец гродненскага баскетбола. Выступаў за беларускія клубы «Гродна-93» (2009—2010, 2011, 2017—2019), «Гродна-93-2» (2010—2011)[2], СБК «Асіповічы» / «Свіслач» (2012—2013). Прызнаны лепшым форвардам чэмпіянату Беларусі-2018/19[3].
У канцы сезона 2019/20 далучыўся да клуба «Барысфен», дзе тройчы стаў сярэбраным прызёрам. У сезоне 2021/22 у сярэднім за матч меў 13,7 ачкоў, 5,1 падбораў, 1,2 перахопы. У плэй-оф: 18,6 ачкоў, 7,5 падбораў, 1,9 перахопы у сярэднім за матч.
У ліпені 2022 года падпісаў працоўнае пагадненне на сезон 2022/23 з расійскім клубам «Іркут». У лютым 2023 года вярнуўся ў «Гродна-93». Прызнаны лепшым форвардам Кубка Беларусі-2023[4].
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2024/2025.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2009/2010, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2017/2018.
Фіналіст Кубка Беларусі (3): 2012, 2020, 2023.
Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (3): 2009, 2018, 2021.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads