Іль-дэ-Ба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іль-дэ-Ба (брэт.: Enez Vaz; фр.: Île de Batz) — востраў у дэпартаменце Фіністэр на паўночным захадзе Брэтані (Францыя). Плошча — 3,05 км². Насельніцтва (2016 г.) — 483 чалавек.
Remove ads
Геаграфія
Іль-дэ-Ба месціцца за 83 км на поўнач ад Кемпера, адміністрацыйнага цэнтра Фіністэра. Уяўляе сабою паверхню падводнага гранітнага плато, аддзеленага ад Брэтонскага паўвострава пралівам (1,4 км). Даўжыня з захаду на ўсход — 3,71 км. Найбольшая шырыня — 1,62 км. Хаця назва вострава перакладаецца з брэтонскай мовы як «пляскаты», яго рэльеф адрозніваецца няроўнасцю, выхадамі гранітнага карсту, наяўнасцю расколін і валуноў. Найвышэйшы пункт не перавышае 33 м над узроўнем акіяна.
Клімат мяккі акіянічны. Сярэдняя гадавая дзённая тэмпература трымаецца каля +11,5 °C. Узімку тут не бывае маразоў. Летняя спёка асцюджаецца прахалоднымі плынямі з боку Ла-Манша. Дзякуючы гэтаму мясцовыя жыхары вырошчваюць разам са звыклымі для сваёй шыраты трапічныя і субтрапічныя расліны.
- Карта вострава 1876 г.
- Праліў паміж востравам і Брэтонскім паўвостравам
- Прыбярэжны ландшафт
Remove ads
Прырода
Большая частка паверхні Іль-дэ-Ба значна зменена чалавекам у выніку шматвекавой сельскагаспадарчай дзейнасці. На астатніх тэрыторыях захавалася лугавая расліннасць. На паўднёвым захадзе для агульнага наведвання адкрыты батанічны сад з трапічнымі і субтрапічнымі культурамі. На берагах гняздуюць марскія птушкі. Акіянічныя воды вакол вострава багатыя на водарасці.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads