Брэтонская мова
кельцкая мова ў Брэтані, Францыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэтонская мова (саманазва Brezhoneg) адносіцца да кельцкай групы індаеўрапейскай сям’і моў, вельмі блізкая да валійскай і асабліва да корнскай, роднасная мёртвай гальскай. Распаўсюджана на паўночным захадзе Францыі ў Брэтані, у асноўным у дэпартаменце Фіністэр (Penn ar Bed) і на захадзе дэпартаментаў Кот-д’Армор (Aodoù-an-Arvor) і Марбіян (Mor-bihan).
Брэтонская мова праз асаблівасць месцазнаходжання носьбітаў адрозніваецца ад іншых кельцкіх моцным адстратам французскай мовы, што выяўляецца і ў фанетыцы, і ў граматыцы.
У перыяд ад 1950-х гг. адбылося значнае зніжэнне колькасці носьбітаў мовы — ад больш чым за мільён чалавек да прыкладна 200 тыс., пры гэтым большасць (61 %) носьбітаў складаюць людзі старэйшыя за 60 гадоў, што дало падставу да ўключэння яе ў катэгорыю моў на мяжы знікнення паводле «Атласу моў, што знаходзяцца ў небяспецы» ЮНЕСКА. Між тым, у часе 2006—2012 гг. на 33 % вырасла колькасць дзяцей, якія наведваюць двухмоўныя класы.
Remove ads
Арфаграфія
На працягу часу былі створаны розныя сістэмы напісання. Сёння большасць брэтонскіх пісьменнікаў ужываюць арфаграфію Пэўрунван, гэтая ж сістэма выкарыстоўваецца ў большасці брэтонскамоўных школ. Яна была створана ў 1941 годзе з мэтай распрацавання агульнай літаратурнай нормы, якая ўлічвала б асаблівасці ўсіх дыялектаў і аб’ядноўвала існуючыя арфаграфіі. Яна атрымала назву Peurunvan, што значыць «поўнасцю адзіная».
Алфавіт
Пісьмовасць брэтонскай мовы засноўваецца на лацінскай графіцы і змяшчае наступныя літары:
- a, b, ch, c’h, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, u, v, w, y, z
Таксама над некаторымі літарамі могуць выкарыстоўвацца дыякрытычныя знакі цыркумфлекс, гравіс, трэма ды тыльда (â, ê, î, ô, û, ù, ü, ñ).
Remove ads
Бібліяграфія
- Desbordes, Yann Petite grammaire du breton moderne. Lesneven: Mouladurioù Hor Yezh, 1990
- Falc’hun, François Le système consonantique du breton avec une étude comparative de phonétique expérimentale. Rennes: Plihon, 1951
- Jackson, Kenneth H. A Historical Phonology of Breton. Dublin: DIAS, 1967
- Kervella, Frañsez Yezhadur bras ar brezhoneg. Brest: Al Liamm, 1947.
- Press, Ian A grammar of modern Breton. Berlin: Mouton de Gruyter, 1986
Remove ads
Зноскі
- UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads