Ілім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілі́м (руск.: Илим) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці, правы прыток ракі Ангара.
Даўжыня ракі 589[1] км. Плошча вадазбору 30 300[1] км². Сярэдні расход вады 139 м³/с (за 52 км ад вусця)[2]. Сярэдні аб’ём сцёку 4,387[2] км³/год. Выток Іліма знаходзіцца на Лена-Ангарскім плато. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю, упадае ў Усць-Ілімскае вадасховішча на рацэ Ангара. У верхнім цячэнні рака мае горны характар[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча з лукавінамі, месцамі разгалінаванае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Суднаходная на адлегласці 299 км ад вусця[2].

Прытокі Іліма: Сімахінская, Зяцейка, Камчатка, Дарэйка, Туба, Чорная, Мурашоўка, Ступіна, Тушама, Ярма, Ігірма, Зыранка, Буканка, Байкаліха, Юрга, Малыга, Чора, Туна, Меркукан, Ухуалды, Ілімская Карда, Віліна, Талая і інш.[1]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads