Сярэднесібірскае пласкагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярэднесібі́рскае пласкаго́р’е[3] (руск.: Среднесибирское плоскогорье, якуцк.: Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ) — пласкагор’е ў Азіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Займае пераважную частку Усходняй Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці. Абмежавана на поўдні хрыбтамі Усходняга Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на захадзе Заходне-Сібірскай раўнінай, на поўначы і ўсходзе — Паўночна-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Плошча каля 3,5 млн км². Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць вышыні 500—700 метраў. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Ангарскі краж, Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найбольшая вышыня 1701[3][2] м — на плато Путарана[4]).
Распаўсюджана вечная мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жалезныя руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі раён), каменны вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі басейн), алмазы, графіт, каменная соль, прыродны газ. Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна; буйнейшыя — Ніжняя Тунгуска і Падкаменная Тунгуска, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга.
Пераважае лістоўнічная тайга; на поўдні хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На поўначы горная тундра, на поўдні ў далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads