Імандра
возера ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́мандра — возера на паўднёвым захадзе Кольскага паўвострава, у Мурманскай вобласці Расіі. Пасля стварэння ў 1936 годзе ГЭС на рацэ Ніва Iмандра стала вадасховішчам.
Знаходзіцца на вышыні 126,7 м. Плошча 876 (да зарэгулявання плацінай ГЭС — 812) км². Глыбіня да 67 м. Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Усходні бераг слаба расчлянёны, заходні мае шмат заліваў (губаў). На Iмандры больш за 140 астравоў. Возера складаецца з трох частак: паўночнай — Вялікая Iмандра, цэнтральнай — Экастраўская Iмандра, заходняй — Бабінская Iмандра. Упадае каля 20 рэк, выцякае рака Ніва. Воды Iмандры вылучаюцца вялікай празрыстасцю (да 11 м).
Вядзецца рыбалоўства. На паўночна-заходнім беразе ў Монча-губе размяшчаецца горад Манчагорск.
Remove ads
Літаратура
- Імандра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 164. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads