Імперыя Малі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малі́ — дзяржаўнае ўтварэнне ў Заходнім Судане ў 8—17 ст. на тэрыторыі сучасных Малі і Гвінеі, у раёне верхняга цячэння ракі Нігер. Этнічная аснова Малі — плямёны мандынга .
Да пачатку 13 ст. знаходзілася ў залежнасці ад Ганы. З 11 ст. дзяржаўная рэлігія Малі — іслам. У 2-й палавіне 13 ст. пры мансе (правіцелі) Сундзьяце пачаўся хуткі ўздым Малі (сталіца — г. Ніяні). Дасягнула росквіту пры Мусе І (1312—1337) і Сулеймане (1341—1360), калі Малі займала тэрыторыю ад Атлантычнага акіяна да г. Гао ў сярэднім цячэнні Нігера. Асновай багацця быў гандаль рабамі і золатам. З 1370-х гадоў пачаўся заняпад, з 2-й палавіны 15 ст. Малі ў залежнасці ад дзяржавы Сангаі. У 17 ст. Малі існавала як невялікая вобласць вакол паселішча Кангаба, дзе захавалася улада царскага клана Кейта .
Remove ads
Літаратура
- Малі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 29.
Спасылкі
![]() |
Імперыя Малі на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads