Імрэ Кальман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Імрэ Кальман
Remove ads

Імрэ (Эмерых) Кальман (венг.: Kálmán Imre, ням.: Emmerich Kalman; 24 кастрычніка 1882 — 30 кастрычніка 1953) — венгерскі кампазітар, аўтар папулярных аперэт. Адзін з заснавальнікаў і найбольш відных прадстаўнікоў т. зв. новай венскай аперэты.

Хуткія факты Імрэ Кальман, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Акадэміі музыкі, адначасова вывучаў права ва ўніверсітэце ў Будапешце. 3 1911 жыў у Вене, з 1938 у Швейцарыі, з 1940 у ЗША, з 1948 у Францыі.

Лепшыя яго аперэты пастаўлены ў Вене: «Цыган прэм’ер» (1912), «Каралева чардаша» («Сільва», 1915) — адна з вяршьшь творчасці Кальмана, «Баядэра» (1921), «Графіня Марыца» (1924), «Прынцэса цырка» і «Фіялка Манмартра» (1930), «Д’ябальскі наезнік» (1932). Ім уласцівы разгорнутая драматургія, вастрыня сюжэтных сітуацый, яркая запамінальная меладыйнасць, эфектная аркестроўка; у многіх з іх прыкметны ўплыў вербункаша. Сярод іншых твораў: аперэты «Асеннія манеўры» (1908), «Салдат у адпачынку» (1910), «Маленькі кароль» (1912), «Залаты світанак» (1927), «Імператрыца Жазефіна» (1936), «Марынка» (1945); сімфанічная паэма «Сатурналіі» (1904); інструментальныя п’есы; рамансы; музыка для тэатра і кіно.

Аўтар мемуараў.

Remove ads

Зноскі

  1. Emmerich Kalman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  2. Emmerich Kálmán // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Кальман Имре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads