Імшарніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імша́рніца, андрамеда[1] (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.
Remove ads
Арэал
Род уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар’я. Адзіны від на Беларусі — імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.
Значэнне
Лекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads