Інава (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інава — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Інава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.
Плошча паверхні возера складае 1,27 км². Найбольшая глыбіня возера 9 м. Даўжыня 2,24 км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 6,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 6,6 млн м³, плошча вадазбору 12 км². Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 метраў. Схілы разараныя, на поўначы схілы дасягаюць вышыні 25—30 метраў і знаходзяцца пад хмызняком. Берагі возера нізкія на захадзе, месцамі зліваюцца з схіламі, забалочаныя. Мелкаводдзе Інава вузкае і пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці складае да 5 метраў, у асобных месцах — да 35 метраў. З Інава на ўсходзе выцякае ручай у возера Укля.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-19 Архівавана 1 мая 2013.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads