Іна Уладзіміраўна Таўкачова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інна Уладзіміраўна Таўкачова (нар. 18 жніўня 1969, Арэхаўск, Віцебская вобласць) — беларуская дэпутатка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 жніўня 1969 года ў пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць»[1].
Працавала таваразнаўцам Даманавіцкага кааператыўнага таварыства і Доўгаўскага сельпо Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; намесніцай старшыні па гандлі Доўгаўскага спажывецкага таварыства Салігорскага раёна; галоўным таваразнаўцам Старобінскага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства Салігорскага раёна; дырэктаркай Старобінскага каапгандлю; дырэктаркай «Прамгандлю» Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; таваразнаўцам фірмовага гандлю, начальніцай гандлёвага аддзела РУСП «Птушкафабрыка Салігорская»; намесніцай дырэктара па маркетынгу і збыце, намесніцай дырэктара ААТ «Птушкафабрыка Салігорская»[1]. Дырэктарка ААТ «Салігорская птушкафабрыка»[1].
Абіралася дэпутаткай Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Любанскага, Салігорскага і Стародарожскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1]. Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Афрыкі[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання[1].
Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховая кіраўніца»[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads