Іна Уладзіміраўна Таўкачова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інна Уладзіміраўна Таўкачова (нар. 18 жніўня 1969, Арэхаўск, Віцебская вобласць) — беларуская дэпутатка.

Хуткія факты Іна Уладзіміраўна Таўкачова, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 18 жніўня 1969 года ў пасёлку гарадскога тыпу Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Белкаапсаюза па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць»[1].

Працавала таваразнаўцам Даманавіцкага кааператыўнага таварыства і Доўгаўскага сельпо Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; намесніцай старшыні па гандлі Доўгаўскага спажывецкага таварыства Салігорскага раёна; галоўным таваразнаўцам Старобінскага аптова-рознічнага гандлёвага прадпрыемства Салігорскага раёна; дырэктаркай Старобінскага каапгандлю; дырэктаркай «Прамгандлю» Салігорскага раённага спажывецкага таварыства; таваразнаўцам фірмовага гандлю, начальніцай гандлёвага аддзела РУСП «Птушкафабрыка Салігорская»; намесніцай дырэктара па маркетынгу і збыце, намесніцай дырэктара ААТ «Птушкафабрыка Салігорская»[1]. Дырэктарка ААТ «Салігорская птушкафабрыка»[1].

Абіралася дэпутаткай Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].


Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Любанскага, Салігорскага і Стародарожскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1]. Член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Афрыкі[1].

Remove ads

Узнагароды

Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання[1].

Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2021» у намінацыі «Паспяховая кіраўніца»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads