Інгрыда Шыманіце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгрыда́ Шымані́це (літ.: Ingrida Šimonytė; нар. 15 лістапада 1974 года, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, эканаміст, Прэм’ер-міністр Літвы (з 24 лістапада 2020). міністр фінансаў Літвы (2009—2012), кандыдат на пасаду прэзідэнта Літвы на выбарах у 2019 годзе ад літоўскіх кансерватараў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 лістапада 1974 года ў Вільнюсе. Скончыла Віленскі ўніверсітэт, атрымаўшы на эканамічным факультэце ступень бакалаўра ў галіне бізнес-адміністравання. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.
Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Літвы ў 1997—2001 гадах. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намеснікам старшыні кіравання Банка Літвы. Паралельна з выкананнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Універсітэце менеджменту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 года ў сувязі з выбраннем дэпутатам Сейма па Антакальнісскай выбарчай акрузе ў Вільнюсе.
4 лістапада 2018 года перамагла на праймерыз па вызначэнні кандыдата ад Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў на выбары прэзідэнта Літвы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыпламата Вігаўдаса Ушацкаса з вынікам у 78,71 %.
Паводле апытання, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 года, прэзідэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7 % і меў тэндэнцыю да росту. Аднак яна ўсё яшчэ застаецца на другім месцы, саступаючы першынство Гітанасу Наўседу з вынікам у 23,2 %[4].
Remove ads
Асабістае жыццё
Не замужам, дзяцей няма. Свабодна валодае акрамя літоўскай англійскай, рускай і польскай мовамі.
Зноскі
- Ingrida Šimonytė - Members of the Seimas Праверана 28 кастрычніка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads