Індра (Краслаўскі край)

мястэчка ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Індра (Краслаўскі край)map
Remove ads

Індра (лат.: Indra) — мястэчка на паўднёвым усходзе Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Індрскай воласці. Памежная чыгуначная станцыя Латвійскай чыгункі на мяжы з Беларуссю на лініі ДаўгаўпілсПолацк.

Хуткія факты Краіна, Статус ...

Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад Краславы, за 5 км ад мяжы Латвіі з Рэспублікай Беларусь.

Remove ads

Гісторыя

Па рацэ Індрыцы, якая працякае на паўночны захад ад мястэчка, раней праходзіла мяжа паміж Лівоніяй і Вялікім княствам Літоўскім. Паблізу размяшчаецца таксама археалагічны помнік — Індрыцкае гарадзішча.

24 мая 1866 года была адкрыта чыгуначная станцыя «Індра» у складзе лініі Даўгаўпілс — Полацк Дзвінска-Віцебскай чыгункі.

У савецкі час населены пункт быў цэнтрам Індрскага сельсавета Краслаўскага раёна. У мястэчку размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса імя Фрунзе і цэнтральная сядзіба калгаса імя Калініна.

Thumb
Дзіцячая беларуская трупа М. Талеркі ў Індры. П’еса «Цар Максіміліян»

З 1921 па 1940 годы на станцыі Індра размяшчаліся органы мытнага і памежнага кантролю Латвіі на мяжы з Савецкім Саюзам, з 1991 года — на мяжы з Рэспублікай Беларусь. Ажыццяўляецца мытнае і пагранічные афармленне пасажырскіх і грузавых цягнікоў.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads