Індрубка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́ндрубка[1] (трансліт.: Indrubka, руск.: Индрубка) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

11 лютага 1972 года вёска перададзена з адміністрацыйнага падпарадкавання Астравецкага пассавета ў Гудагайскі сельсавет[2].

Remove ads

Назва

Назва вёскі паходзіць ад назвы рэчкі Індрубкі (Індрупкі), на якой вёска знаходзіцца. Раней назва фігуравала ў выглядзе «Indrupka»[3], «Індруп»[4].

Утвораная праз складанне дзвюх асноў: літ. indrė «трыснёг» i upė «рака».

Найбліжэйшая аналогія — латвійскі тапонiм Indrupene (ад гідронімa Indrupe)[5].

Такім жа чынам, ад літ. upė «рака», утвораныя назвы Лэйлубка, Болтуп у гэтым жа рэгіёне.

Remove ads

Гісторыя

У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom ІІI. Warszawa, 1882. S. 277.
  4. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. Мінск, 1997. С. 188.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 130.
  6. LVIA, f. SA, b. 2

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads