Індыйскае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інды́йскае пісьмо́ — група пісьменнасцей Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, якія звязаны агульнасцю паходжання і адзіным (фанетычным) прынцыпам пабудовы алфавіта. Акрамя Індыі, Бангладэша, Пакістана, Непала і Шры-Ланкі пашырана і ў суседніх раёнах.
Пранікненне індыйскага пісьма ў сумежныя з Індыяй краіны адбылося ў 1-м тыс. да н.э. і было ў многім звязана з пашырэннем там будызму і будыйскай літаратуры.
Індыйскае пісьмо мае некалькі дзясяткаў разнавіднасцей.
Remove ads
Гісторыя
У самой Індыі пісьменнасць існуе больш за 5 тыс. гадоў. Самыя старажытныя варыянты індыйскага пісьма не дэшыфраваны.
Найбольш раннія прачытаныя пісьмовыя помнікі (3 ст. да н.э.) заснаваны на складовым пісьме брахмі, якое з'яўляецца родапачынальнікам уласна індыйскага пісьменства. На яго аснове склаліся 3 асноўныя галіны індыйскага пісьма:
- паўночнае (гупцкае, тыбецкае з некалькімі варыянтамі, нагары і яго пазнейшая форма дэванагары, якая займае цэнтральнае месца сярод алфавітаў Паўночнай Індыі, шарада ў Кашміры, невары, бенгальскае, орыя, гуджарацкае, гурмукхі — пенджабскае пісьмо і інш.),
- паўднёвае (грантха, алфавіты 4 сучасных літаратурных моў: канада, тэлугу, малаяламскай і тамільскай)
- і паўднёва-ўсходняе (сінгальскае, бірманскае, кхмерскае, лаоскае, тайскае і інш), якое развіваецца па-за межамі Індыі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Агульнаіндыйскае пісьмо — складовае, адпавядае фанетычнай сістэме індыйскіх моў. Кожная літара абазначае склад з аднаго галоснага ці зычнага з галосным «а». Астатнія галосныя абазначаюцца дадатковымі знакамі, ужываецца поліфункцыянальны значок «вірама» .
У алфавітах асобных моў знакі індыйскага пісьма істотна вар'іруюцца. Алфавіт хіндзі, ці санскрыту, лічыцца фанематычным, у іншых мовах суадносіны паміж фанемай і графемай парушаны.
Remove ads
Параўнальныя табліцы
Ніжэй прадстаўлены табліцы знакаў з некаторых асноўных індыйскіх пісьменнасцей. Вымаўленне выкладзена ў транскрыпцыі Нацыянальнай бібліятэкі ў Калькуце і ў МФА. Вымаўленне прыведзена, дзе магчыма, для санскрыту; у іншых выпадках — для адпаведнай мовы. Некаторыя знакі ў табліцах не прадстаўлены.
Зычныя
Галосныя
У кожным слупку злева прадстаўлены самастойныя знакі для галосных, справа — у спалучэнні з зычным «k» (гэта значыць ku, ko і г.д.).
Абазначэнні лічбаў
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Індыйскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 240.
- Зограф Г. А. Индийское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
- Кулланда С. В. Письменности индийского происхождения в Юго-Восточной Азии // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
- Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963.
- Фридрих И. История письма: Пер. с нем. М., 1979.
- Dani A.H. Indian paleography. Oxford, 1963.
- Павленко Н. А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads