Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
ВНУ ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Мінску.
Remove ads
Асноўныя дасягненні і структура
Заснаваны ў 1993 годзе як Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. У 2022 годзе інстытут быў набыты кітайскім інвестарам і ў сакавіку 2023 года змяніў назву на Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 годзе пры інстытуце пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 года — магістратура[1]. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІ[2][3].
У інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 года, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Вучэльня рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх спецыяльнасцях як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «Правазнаўства[4]».
Remove ads
Факультэты
- Эканамічны;
- Юрыдычны;
- Падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Рэктары
- Валерый Якаўлевіч Кожар (1993—2013)
- Юрый Іванавіч Міксюк (2013—2020)
- Мікалай Георгіевіч Сіняк (2020—2023)
- Аляксандр Рымавіч Цыганаў (з 23 снежня 2024)[5]
Цікавыя факты
- У навучальна-метадычным аддзеле Інстытута працавала Наталля Максімчук, якая 3 ліпеня 2019 года стала адзінай ахвярай «Крывавага салюту[6]», а раней ледзь не патрапіла пад выбух у мінскім метрапалітэне ў 2011 г[7].
- У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было узгадана: "У шэрагу устаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб'яднянняў", сярод гэтых устаноў быў узгаданы МІКП[8].
Remove ads
Зноскі
- Паводле звестак старонкі История института Архівавана 13 мая 2017.//Официальный сайт ИУП
- Александр Семешко, ректор УО «Частный институт управления и предпринимательства» на СТВ Архівавана 11 красавіка 2016.//СТВ
- Паводле звестак старонкі История института Архівавана 13 мая 2017.//Официальный сайт ИУП
- Минские власти выплатят компенсации семье погибшей и пострадавшим во время салюта 3 июля Архівавана 5 снежня 2019. // TUT.BY
- ДАРЬЯ ЛОМОНОВСКАЯ. «Была добрым, отзывчивым человеком»: в Минске простились с погибшей 3 июля(недаступная спасылка) // Камсамольская праўда, 06.07.2019
- Пастанова калегіі Міністэрства адукацыі РБ ад 19.01.2024 №1, с. 2
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads