Усход (станцыя метро)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская».
Станцыя «Усход» пабудавана па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Мяцельскага[1], У. Целяпнёва і І. Пушкарчука[2]. Уведзена ў эксплуатацыю 26 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро.
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя скляпеністага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных элементаў трох тыпапамераў заводскай вытворчасці[1].
У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення інтэр’ера пакладзеная тэма «Савецкая моладзь і гераічнае асваенне космасу». Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб’ём. Станцыя — сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатарамі[1].
Мастацкі вобраз інтэр’ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаны казырок на пуцявой сцяне платформы з’яўляецца святлозацяняльным элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які скіраваны на скляпенні. Па-новаму вырашанае інжынернае абслугоўванне станцыі: забяспечаны доступ да свяцільняў у любы час сутак, адсутнічаюць кабельная шафа і хвалявод на пуцявых сценах, што паляпшае эстэтычны выгляд інтэр’еру. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб’ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвонай гранітнай абліцоўкай пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці, прасторы і навізны[1].
Remove ads
Выхады
Выхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада.
Пуцявое развіццё
За станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з’езд, бо станцыя з’яўлялася канцавой з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года.
Фотагалерэя
- Пуцявая сцяна
- Свяцільні ў нішах збору
- Выхад у горад
- Турнікетная зала
- Уваход на станцыю з праспекта Незалежнасці
Зноскі
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
