Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусіmap
Remove ads

Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў галіне машыназнаўства, механікі машын, механізмаў і матэрыялаў. Знаходзіцца ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Хуткія факты Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі (АІМ НАНБ), Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 жніўня 1957 года № 528 быў створаны Інстытут машыназнаўства Акадэміі навук БССР[1]. З 1960 года — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1965 годзе выведзены са складу Акадэміі і пераўтвораны ў Эксперыментальны НДІ машыназнаўства. Пастановай Цэнтральнага камітэта КПБ, Савета Міністраў БССР ад 30 ліпеня 1971 года № 235 інстытут зноў уведзены ў склад Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 19.10.1971 № 17 года Інстытут перайменаваны ў Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР[2]. У 1991 годзе перайменаваны ў Інстытут надзейнасці машын АН БССР.

У 1993 годзе ў Мінску ствараецца Навуковы цэнтр праблем механікі машын Акадэміі навук Беларусі[3], з 2001 года — Інстытут механікі машын НАН Беларусі. У 2002 годзе Інстытут надзейнасці машын і Інстытут механікі машын аб’ядноўваюцца ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, а пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 17.05.2006 № 45 Інстытут механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».

Remove ads

Будова Інстытута

  • Рэспубліканскі кмп’ютарны цэнтр машынабудаўнічага профілю
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Сельскагаспадарчае машынабудаванне»
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Кар’ерная тэхніка»
  • Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Бартавыя сістэмы кіравання мабільных машын»
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Тэхналогія машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне»
  • Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын»
Remove ads

Дырэктары

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads