Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі

навуковая ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі
Remove ads

Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут прыродакарыстання НАНБ) — навукова-даследчая ўстанова Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. Вядзе распрацоўку тэхналогій па атрыманні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурага вугалю (сарбенты, грунты, арганічныя ўгнаенні, біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства і жывёлагадоўлі, актываваныя вуглі, фарбавальнікі і інш.); тэхналогій атрымання кансервацыйных аліў, змазак, інгібітараў карозіі, танкаплёнкавых пакрыццяў для металаапрацоўчай прамысловасці; тэхналогій здабычы і выкарыстання азёрных сапрапеляў і сапрапеляў, што залягаюць пад торфам. Вядзе сертыфікацыйныя выпрабаванні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурых вуглёў і інш. Праводіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па кліматалогіі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, геадынаміцы, геаграфіі, палеагеаграфіі.

Хуткія факты Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі (Інстытут прыродакарыстання НАНБ), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя інстытута

Інстытут быў утвораны 25 снежня 1932 года як Інстытут торфу Беларускай акадэміі навук. З 1936 — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук, з 1940 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1947 — у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1961 — у падпарадкаванні Дзяржплану БССР, у 1963—1966 — у складзе Дзяржаўнага камітэта па паліўнай прамысловасці пры Дзяржплане СССР у якасці Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута торфу, з 1967 па 1969 і з 1985 па 1987 — у Аддзяленні хімічных навук АН БССР, з 1970 па 1984 і з 1988 па 1990 — у Аддзяленні хімічных і геалагічных навук.

16 сакавіка 1990 быў пераўтвораны ў Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі[1]. Інстытуту былі вызначаны наступныя кірункі даследаванняў:

  • вывучэнне праблем устойлівасці і функцыянавання экалагічных сістэм у прыродна-тэрытарыяльных комплексах, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў экалагічных сістэмах;
  • ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на біясферу;
  • стварэнне навуковых асноў арганізацыі тэрыторый, аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  •  навуковае абгрунтаванне стварэння экалагічна чыстых тэхналогій здабычы і перапрацоўкі торфу, выкарыстання тарфяных рэсурсаў;
  • распрацоўка прынцыпаў і метадаў маніторынгу стану навакольнага асяроддзя і геаэкаінфармацыйнае забеспячэнне прыродакарыстання.

З 1990 па 1998 Інстытут уваходзіў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 — у склад Аддзялення хімічных навук і навук аб Зямлі. Ад 2004 уваходзіць у Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.

Паводле Пастановы Прэзідыума НАН Беларусі № 3 ад 10 мая 2007 1 жніўня 2008 Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго лабараторый Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. Ператвораны інстытут атрымаў назву Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі. Дырэктарам Інстытута быў прызначаны член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Кірылавіч Карабанаў.

Remove ads

Навуковыя кірункі

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляюцца:

  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання і нетракарыстання, аховы навакольнага асяроддзя;
  • ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы;
  • навуковае абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў;
  • вывучэнне ўмоў фарміравання і ацэнка стану прэсных пітных і мінеральных вод;
  • вывучэнне геадынамікі зямной кары і сучасных геалагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі;
  • геаэкалагічнае абгрунтаванне праектавання і размяшчэння асабліва адказных збудаванняў і эколагабяспечных аб’ектаў.

Выдаецца часопіс «Прыродакарыстанне», які ўваходзіць у спіс ВАК Беларусі.

Remove ads

Структура

У склад інстытута ўваходзяць:

  • Цэнтр па торфе і сапрапелях
  • Цэнтр экалогіі гарадоў і трансгранічнага забруджвання
  • Цэнтр літасферы і мінерагеніі
  • Цэнтр кліматычных даследаванняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads