Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (27 студзеня 1907, г. Мінск — 28 мая 1992) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хіміі торфу. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), доктар хімічных навук, прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Хуткія факты Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. У 1945—1952 гг. працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР. У 1952—1960 гг. дырэктар Інстытута торфу АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі фізікахіміі торфу гэтага інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ (1947—1960) і Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1967)[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні па кінэтыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хімічнай перапрацоўцы торфу[1]. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў народнай гаспадарцы краіны: вытворчасць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, торфашчалачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў. Прапанаваў тэхналогію вылучэнні з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў  (руск.)[1].

Навуковыя працы

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, больш за 70 вынаходстваў[2].

  • Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с Гайдук К. А.)
  • Воск и его технические аналоги. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Головановым Н. Г.).
  • Химия экстракционных смол торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1985 (в соавт.).
  • Битумы торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.).
Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «За заслугі» ПНР (1945), медалямі[2].

Зноскі

  1. Белькевич Пётр Илларионович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads