Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР — адно з першых за ўсю гісторыю Акадэміі навук Беларусі аддзяленняў навук (нароўні з Аддзяленнем грамадскіх навук). Было ўтворана 31 мая 1936 года. Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР. Акадэмікам-сакратаром быў Цэлясцін Лявонавіч Бурстын.
Склад па стане на 1936 год[1]
- Інстытут біялогіі АН БССР
- Інстытут хіміі АН БССР
- Інстытут псіханеўралогіі АН БССР
- Інстытут эксперыментальнай фізіялогіі АН БССР
- Медыцынскі кабінет АН БССР
- Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР
- Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР
- Інстытут торфу АН БССР
- Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР
- Інстытут сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі АН БССР
- Батанічны сад АН БССР
- Кабінет прыродазнаўства
Remove ads
Гістарычная значнасць
Дало пачатак усім аддзяленням навук прыродазнаўчага, тэхнічнага і сельскагаспадарчага профілю, і, адпаведна, развіццю акадэмічных даследаванняў у дадзеных кірунках.
Рэарганізацыя
У 1940 Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук у выніку зацвярджэння пастановай СНК БССР ад 27 верасня 1940 № 1348[2] новага Статуту АН БССР было падзелена на Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР і Аддзяленне тэхнічных навук.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads