Ёсеф Вацлаў Мысльбек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёсеф Вацлаў Мы́сльбек (чэшск.: Josef Václav Myslbek; 20 чэрвеня 1848 г. Прага, Аўстра-Венгрыя — 2 чэрвеня 1922, Прага, Аўстра-Венгрыя) — адзін з найбуйнейшых чэшскіх скульптараў XIX стагоддзі, заснавальнік чэшскай скульптурнай школы пачатку XX ст.
Скульптурныя кампазіцыі працы І. В. Мысльбека можна ўбачыць у самым цэнтры чэшскай сталіцы, у такіх яе выдатных месцах, як Нацыянальны тэатр, у Сабора Святога Віта, на Вацлаўскай плошчы і на пражскіх мастах. Гарачыя творы скульптара спрыялі культурнаму і палітычнаму адраджэнню чэшскага народа на мяжы XIX—XX стагоддзяў.
Remove ads
Біяграфія
І. В. Мысльбек нарадзіўся ў беднай сям'і і з фінансавых меркаванняў рана кінуў школу. Вучыўся на друкара, затым у 1864—1866 гадах на скульптара ў майстэрнях Т. Сейдана. Працаваў у Празе і ў Вене. У 1866 годзе ён пазнаёміўся з Вацлавам Левым, найбуйнейшым чэшскім скульптарам XIX стагоддзя, і да смерці апошняга ў 1870 годзе заставаўся яго вучнем. У 1868—1872 гадах навучаўся ў пражскай Акадэміі мастацтваў.
У 1885—1896 гадах Мысльбек — прафесар у Вышэйшай мастацкай школе Прагі, у 1896—1919 гадах — прафесар пражскай Мастацкай акадэміі.
У 1873 годзе Мысльбек адкрывае ў Празе сваю мастацкую майстэрню, дзе спецыялізуецца на вырабе бюстаў палітычных і рэлігійных дзеячаў свайго часу.
Remove ads
Творчасць
Зазнаў уплыў А. Радэна. У творчасці эвалюцыяніраваў ад рамантызму да рэалізму і неакласіцызму. Стварыў узнёслыя, манументальныя вобразы гістарычных дзеячаў Чэхіі і герояў народнага эпасу, якія спалучаюць сімвалічную абагульненасць трактоўкі з жыццёвай канкрэтнасцю. Сярод твораў: дэкаратыўныя скульптуры партала Нацыянальнага тэатра (1871—1872), скульптурныя групы на мосце Ф. Палацкага (1881—1897), помнік Св. Вацлаву (1888—1912), партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы Св. Віта (1891—95), помнік Ф. Л. Рыгеру (1903—1914; усе ў Празе), статуі для будынка парламента ў Вене (пачатак 1880-х гг.), серыя алегарычных статуй «Музыка» (1892—1912), партрэтныя бюсты, надмагіллі і інш.
Remove ads
Вядомыя вучні
- Бржэціслаў Бенда
- Богуміл Кафка
- Карал Покарны
Галерэя
- Скульптурны аўтапартрэт, Прага
- Св. Вацлаў, Прага, Вацлаўская плошча
- Арда, Кошыцы
- партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы Св. Віта (1891—95), Прага
- Біскуп Ян Валяр'ян Іршык, Чэске-Будзеёвіцы
- Адвазе і Славе (1881-1882), Прага
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Josef Vaclav Myslbek // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Josef Václav Myslbek // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- BillionGraves — 2011.
- Archiv hl. m. Prahy, Matrika narozených u sv. Štěpána, sign. ŠT N22, s. 133 — Т. ŠT N22. — С. 133.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads