Ёсеф Сук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёсеф Сук (чэшск.: Josef Suk; 4 студзеня 1874, Кршэчавіцы, Чэхія — 29 мая 1935) — чэшскі кампазітар, скрыпач, педагог. Вучань і зяць (муж дачкі) Антаніна Дворжака, дзед скрыпача Ёсефа Сука.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся у 1885—1892 гадах у Пражскай кансерваторыі. Вучань А. Беневіца, К. Штэкера, А. Дворжака. У 1891—1933 гадах другая скрыпка ў складзе знакамітага «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. З 1922 прафесар Пражскай кансерваторыі, у 1924—1926 і з 1933 яе дырэктар.
Творчасць
У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б. Сметаны, А. Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімфанічная паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з аркестрам (1903), фартэпіянныя п'есы.
У 1932 годзе за сачыненне «У новае жыццё» кампазітар быў ганараваны сярэбранага медалю ў Конкурсе мастацтваў на X Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе (намінацыя — музыка). Залаты медаль у гэтай намінацыі не быў прысуджаны.
Сярод вучняў — Багуслаў Марціну і Павел Боркавец.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Г. Риман Чешский квартет // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1408.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads