Вальтэр Зюскінд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вальтэр Зюскінд
Remove ads

Ян Вальтэр Зюскінд (англ.: Jan Walter Susskind; 1 мая 1913, Прага25 сакавіка 1980, Берклі, Каліфорнія) — брытанскі дырыжор чэшскага паходжання (грамадзянін Вялікабрытаніі з 1946 г.).

Хуткія факты Вальтэр Зюскінд, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Сын музычнага крытыка і піяністкі, Зюскінд вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў Іозефа Сука (кампазіцыя) і Карэла Гофмайстэра (фартэпіяна), а таксама ў Георга Села (дырыжыраванне) у Нямецкай акадэміі музыкі ў Празе. У 1934 г. Зюскінд дэбютаваў як дырыжор у Нямецкай оперы Прагі. Адначасова з 1933 г. ён канцэртаваў як піяніст, асабліва ў складзе Чэшскага трыа. Сярэдзінай 1930-х гг. датуецца і кампазітарскі досвед Зюскінда — у прыватнасці, чатыры песні для голасу і струннага квартэта (1935).

У 1939 г. Зюскінд паспеў пакінуць Чэхію за некалькі дзён да гітлераўскай акупацыі і апынуўся ў Лондане, дзе аднавіў Чэшскае трыа і пачаў выступаць з ім, першапачаткова ў прадстаўніцтве чэхаславацкага ўрада ў выгнанні. На адным з такіх канцэртаў Зюскінд пазнаёміўся з віяланчэлісткай Элеанор Уорэн, на якой у 19431953 гг. быў жанаты. У 19431945 гг. Зюскінд кіраваў аркестрам аднаго з другасных лонданскіх оперных тэатраў. У 19461952 гг. ён узначальваў Шатландскі нацыянальны аркестр (адначасова нямала выступаючы і запісваючыся з аркестрам Філармонія). У 19531955 гг. Зюскінд працаваў у Аўстраліі, кіруючы сімфанічным аркестрам штату Вікторыя, а затым адправіўся ў Амерыку, дзе ў 19561965 гг. быў музычным кіраўніком Таронцкага сімфанічнага аркестра і Мендэльсонаўскага хору. Наступным прыкметным ангажэментам Зюскінда стала кіраўніцтва Сент-Луіскім сімфанічным аркестрам у 19681975 гг. Нарэшце, у 19781979 гг. Зюскінд узначальваў Сімфанічны аркестр Цынцынаці.

Сярод прыкметных запісаў Зюскінда — «Планеты» Густава Голста і «Так казаў Заратустра» Рыхарда Штрауса з Сент-Луіскім аркестрам.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q103989905'></a>
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  4. NNDB — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1373513'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads