Іозеф Шыма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іозеф Шыма
Remove ads

Іозеф Шыма, у Францыі — Жазеф Сіма (чэшск.: Josef Šíma; 18911971) — чэшскі і французскі мастак, які стаў важнай фігурай у сучасным еўрапейскім мастацтве.

Remove ads

Жыццё і творчасць

Іозеф Шыма адносіцца да адных з найбольш значных прадстаўнікоў сюррэалізму і пазней — абстрактнага жывапісу ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1920 годзе Шыма становіцца адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Дзевяць сіл» (Devětsil). У тым жа годзе ён з’яжджае ў Парыж і далучаецца да сюррэалісцкага руху. У 1926 годзе ён атрымлівае французскае грамадзянства.

Пачынаючы з 1921 года Шыма ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі майстрамі мастацтва, як Амедэ Азанфан, П'ер Жанерэ і Альбер Глез, якія супрацоўнічалі з часопісам L’Esprit nouveau (Новы дух). У 1927 годзе мастак знаёміцца і пачынае працаваць і з будучымі аўтарамі часопіса Grand Jeu: Рэнэ Дамалем, Ражэ Віланам і Ражэ Жыльбер-Лекамтам. Шыма таксама становіцца мастацкім дырэктарам іх часопіса. У той жа час ён увесь час падтрымлівае сувязі з мастацкім і літаратурным авангардным рухам у Чэхаславакіі. У 1934 годзе Шыма стварае групу Чэшскія сюррэалісты.

У 1959 годзе Іозеф Шыма быў удзельнікам выставы сучаснага мастацтва ў Касэлі documenta II.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads