Іосіф Васілевіч Бертэнсон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іосіф Васілевіч Бертэнсон
Remove ads

Іосіф Васілевіч Бертэнсон (1833, Мікалаеў — 29 сакавіка [10 красавіка] 1895, Пецярбург) — расійскі ўрач, гігіеніст, урачэбны інспектар, доктар медыцыны, тайны саветнік, ганаровы лейб-медык Высокага двара Расійскай імперыі.

Хуткія факты Іосіф Васілевіч Бертэнсон, Дата нараджэння ...

Вядомы спецыяліст у галіне гігіены і санітарнай справы.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мікалаеве, у яўрэйскай купецкай сям’і. Яго бацька, Гейнех Бертэнсон, пасля перавёў сваю справу ў Адэсу, таму яго сын вучыўся у Рышэльеўскім ліцэі  (руск.); у 1849 годзе скончыў гімназічныя класы і год вучыўся на юрыдычным факультэце ліцэя; затым перавёўся ў Імператарскі Харкаўскі ўніверсітэт  (руск.) (на медыцынскі факультэт), адкуль студэнтам чацвёртага курса быў пераведзены ў Імператарскі Дэрпцкі ўніверсітэт, дзе і скончыў курс і 14 мая 1857 года абараніў дысертацыю «Nonnula de neochondroplasmatum articulorum origine et cura», у якой была абагульненая уся вядомая да таго часу сусветная статыстыка аперацый на суставах з мэтай выдалення новаўтварэнняў храсткоў.

Атрымаўшы ступень доктара медыцыны, некаторы час працаваў лекарам у памешчыцкіх маёнтках У. Д. Коншына  (руск.) ў Калужскай губерні, а 16 лютага 1859 года быў прызначаны лекарам богаўгодных устаноў Віцебскага прыказа грамадскага догляду[3].

У 1861 годзе здзейсніў чатырохмесячную паездку за мяжу, дзе слухаў лекцыі ў Вене, Берліне, Празе, Парыжы прафесараў Вірхава, Траубэ  (руск.), Шкоды  (руск.), Гельмгольца і іншых.

Пасля вяртання паступіў у медыцынскі дэпартамент Міністэрства замежных спраў  (руск.); з 23 чэрвеня 1862 года ў чыне калежскага асессора ён заняў пасаду дарадчага сябра Санкт-Пецярбургскага фізіката. З 1865 года рэдагаваў «Архіў судовай медыцыны і грамадскай гігіены».

У 1866 годзе яму было даручана загадваць халерным прытулкам у будынку Каляднай часткі (на Пясках), ператвораным у 1867 годзе ў Першую гарадскую бальніцу. З 12 жніўня 1868 года ён працаваў на пасадзе Пецярбургскага губернскага медычнага інспектара. Упершыню ў Расіі ўвёў барачную сістэму бальніц. Па ініцыятыве Бертэнсона ў 1872 годзе былі заснаваны пры Каляднай бальніцы: «Школа для адукацыі лекарскіх памагатых» («Калядныя курсы») і бясплатная лякарня для прыходзячых хворых імя вялікай княгіні Марыі Аляксандраўны, герцагіні Эдынбургскай (1875 г.), дырэктарам якой, як і Каляднага барачнага лазарэта, ён быў 22 гады запар.

Падчас франка-прускай вайны Бертэнсон суправаджаў М. І. Пірагова на тэатр ваенных дзеянняў, адкуль напісаў шэраг лістоў у «Веснік Грамадства апекі аб хворых і параненых воінах», рэдактарам якога быў да 1876 года. Будучы блізкім сябрам знакамітага хірурга, Бертэнсон стаў яго першым біёграфам.

З 1 студзеня 1873 года ў чыне сапраўднага стацкага саветніка.

З 29 сакавіка 1894 года па 10 красавіка 1895 года быў Урадавым камісарам КМВ[4]. Быў жанаты з дачкой генерал-маёра Міхаіла Пятровіча Храпавіцкага.

Пляменнік — лекар-бальнеолаг Леў Бернардавіч Бертэнсон  (руск.).

Remove ads

Дзейнасць

У сталым узросце прыняў лютэранства.

З’яўляючыся перакананым паслядоўнікам Пірагова, шмат у чым садзейнічаў развіццю ў Расіі бальнічнай гігіены.

Бертэнсон — удзельнік шэрагу міжнародных гігіенічных кангрэсаў у Бруселі (1862), Парыжы (1876) і Вене (1883), складаўся членам многіх медыцынскіх таварыстваў і сталічным губернскім медыцынскім інспектарам.

Узнагароды

• ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1878)
• ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з каронай (1868)
• ордэн Святога Уладзіміра 3-й (1875 г.) і 4-й (1865) ступені
• ордэн Святой Ганны 1-й ступені, ордэн Святой Ганны 2-й ступені з каронай (1872)
• турэцкія ордэны Меджыдзіе 4-й ступені (1865), Меджыдзіе 3-й ступені (1880) і Меджыдзіе 2-й ступені (1885)
• прускі залаты медаль у памяць Франка-германскай вайны 1870—1871 гг.
• залаты пярсцёнак з каштоўнымі камянямі ад імператара быў падараваны за сачыненне «Барачныя лазарэты ў мірны і ваенны час» 9 снежня 1871 года.

Выбраныя працы

Аўтар каля 58 навуковых прац, сярод якіх:

• «Барачные лазареты» (с предисл. Н. И. Пирогова, СПб., 1871);
• «Бараки СПб. дамского лазаретного комитета» (1872);
• «Санитарное состояние фабрик и заводов Санкт-Петербургской губернии» («Здоровье», 1878);
• «Биографический очерк Н. И. Пирогова» («Русская старина»., 1881) и др.
• «Врачебно-профессиональное образование женщин в России» («Вестник Европы», 1890).
Remove ads

Зноскі

1. Бертенсон, Иосиф Васильевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 589.

2. Бертенсон, Иосиф Васильевич // Еврейская энциклопедия Брокгауза и ЕфронаСПб.: 1909. — Т. 4. — С. 330–331.

3. Памятная книжка Витебской губернии на 1861 год — у крыніцы пазначаны як Іосіф Гамшэеевіч Бертэнсон
4. Газета «Пятигорская правда». — 20 марта 2014 года. — № 43 [8018]
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads