Іосіф Маркавіч Нядзвецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Маркавіч Нядзвецкі (23 чэрвеня 1908, Магілёў — 26 снежня 1959) — даследчык Арктыкі, палярнік. Герой Савецкага Саюза (1940).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1908 года ў Магілёве ў сям’і рабочага. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячым доме.
Працаваў спачатку ў якасці качагара на Магілёўскай цукернай фабрыцы, а потым, праз 5 год, будаўніка чыгункі ў Карэліі. Затым працаваў слесарам на заводзе «Анега» у Петразаводску. Асвоіў прафесію машыніста кацельных установак, ён пераходзіць працаваць машынстам ледакола «Ермак».
Ледакол «Ермак» у канцы 1937 года вызваляў параходы «Садко», «Малыгін» і «Г. Сядоў», якія аказаліся ў лядовым палоне падчас іх навуковай экспедыцыі ў моры Лапцевых. Першыя два судны былі выратаваны адразу, а «Г.Сядоў» вымушаны быў дрэйфаваць з ільдамі. Экіпаж парахода змянілі добраахвотнікі з «Ермака» і «Садко». Сярод іх быў і Нядзвецкі.
Дрэйф «Г. Сядова» (6100 км) цягнуўся 812 дзён. На працягу ўсяго гэтага тэрміна каманда парахода назірала змяненні магнітнага поля і лядовага становішча, вымярала глыбіні.
У Вялікую Айчынную вайну Іосіф Маркавіч з 1943 года на Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Пасля вайны працаваў у Запаляр’і.
За праяўлены гераізм пад час дрэйфу «Г. Сядова», усім 15 членам экіпажа, у тым ліку і І. М. Нядзвецкаму, Указам СНК ад 3 лютага 1940 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і Залатой Зоркі Героя.
З 1946 года працаваў начальнікам палярнай станцыі на мысе Арктычны.
Загінуў 26 снежня 1959 года ў пажары на палярнай станцыі. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads