Іосіф Навумавіч Вейняровіч
кінааператар і рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Навумавіч Вейняровіч (28 лістапада (11 снежня) 1909, г. Мінск — 29 жніўня 1998, г. Мінск) — беларускі кінааператар і кінарэжысёр ў дакументальнага кіно. Народны артыст БССР (1973). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1943)[1].
Член ВКП(б) з 1942 года.
Remove ads
Біяграфія
У кінематографе з 1925 года. З 1926 года аператар, з 1946 па 1988 рэжысёр-аператар кінастудыі Белдзяржкіно-«Беларусьфільм».Скончыў аператарскі факультэт Дзяржаўнага тэхнікума кінематаграфіі (1934)[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны аператар франтавых груп Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў , здымаў франтавую і партызанскую хроніку (Дзяржаўная прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстаная таксама ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979)[1].
У 1950-х гадах, падчас антысеміцкай кампаніі быў адлучаны ад працы. З мая 1951 года па жнівень 1953 года працаваў у Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР малодшым навуковым супрацоўнікам[2]. У 1957 годзе адноўлены на ранейшай працы ў Беларусьфільме.
Remove ads
Узнагароды і прызнанне
- Народны артыст БССР (1974)
- Сталінская прэмія другой ступені (1943) — за франтавыя здымкі партызанскіх злучэнняў Украіны і Беларусі для «кіначасопіса 1942»
- Дзяржаўная прэмія БССР (1968) — за фільм «Генерал Пушча» (1967)
Творчасць
Асноўная тэма творчасці — ваенна-патрыятычная ў арганічнай сувязі з сучаснасцю. Працуе ў розных жанрах дакументальнага кіно, выкарыстоўваючы метад кинорепортажа, кинонаблюдения, аднаўлення факту[1].
Аператар
|
|
Рэжысёр
|
|
Remove ads
Зноскі
- Вейнерович Иосиф Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
- бокалы и воз зерна(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads