Іосіф Сцяпанавіч Пятосін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Сцяпанавіч Пятосін (9 верасня 1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобласць — 21 кастрычніка 1938, Мінск, НКУС) — беларускі матэматык, педагог. Прафесар (1932).

Хуткія факты Іосіф Сцяпанавіч Пятосін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім універсітэце (1906). З 1906 года выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Літвы і Расіі. З 1921 года ў БДУ (з 1922 намеснік дэкана, у 1924-31 загадчык фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта), адначасова ў 1931-38 гадах у Беларускім энергетычным інстытуце, у 1933 годзе ў БПІ. Навуковыя працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Член матэматычнай секцыі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКУС 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads