НКУС БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

НКУС БССР
Remove ads

Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў БССР (НКУС БССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел БССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманню грамадскага парадку. Меў непасрэдную датычнасць да разгортвання і ажыццяўлення ў БССР масавых рэпрэсій і забойстваў (напрыклад, расстрэлаў у Курапатах).

Хуткія факты Народны камісарыят унутраных спраў Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова быў утвораны ў снежні 1920 года згодна з Дапаўненнямі да Канстытуцыі ССРБ, якія былі прыняты II Усебеларускім з'ездам Саветаў. 25 студзеня 1921 года была зацверджана структура і штаты НКУС БССР. Цэнтральны апарат НКУС складаўся з аддзелаў (агульнага; упраўлення; інфармацыйна-інструктарскага; запісаў актаў грамадзянскага стану; прымусовых грамадскіх работ; каштарысна - фінансавага), Галоўнага ўпраўлення міліцыі і аддзела камунальнай гаспадаркі.

26 кастрычніка 1921 года ўводзіцца новая структура НКУС БССР. Замест існаваўшых аддзелаў ствараюцца пяць упраўленняў: арганізацыйна-адміністрацыйнае ўпраўленне; Галоўнае ўпраўленне міліцыі; упраўленне прымусовых работ; упраўленне камунальнай гаспадаркі; упраўленне справамі.

Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 13 снежня 1922 года ў веданне НКУС былі перададзеныя з распараджэння НКЮ (наркамат юстыцыі) месцы зняволення. У адпаведнасці з гэтым НКУС і НКЮ БССР прынялі пастанову «Аб рэарганізацыі кіравання месцамі зняволення». Перадаваемы ў веданне НКУС Цэнтральны выпраўленчы-працоўны аддзел (ЦВПА) НКЮ з яго органамі быў рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленне месцаў зняволення НКУС БССР, а Упраўленне прымусовых работ НКУС БССР было скасавана.

22 сакавіка 1924 года Упраўленне крымінальнага вышуку было ліквідавана, а функцыі яго перададзеныя Галоўміліцыі БССР. У сувязі з гэтым Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі БССР было перайменавана ва Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку БССР[1].

У маі 1927 года структура апарата НКУС БССР перабудоўваецца па функцыянальнай сістэме. Упраўленні перайменаваны ў інспекцыі, ствараецца сакратарыят і скасоўваецца калегія, упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку — у адміністрацыйнае ўпраўленне, начальнік якога з'яўляецца намеснікам наркама і начальнікам крымінальнага вышуку. У выніку пераўтварэнняў апарат НКУС БССР набыў новую структуру: сакратарыят, інспекцыі (па арганізацыйных пытаннях; месцаў зняволення; камунальнай гаспадаркі; дарожная; пажарная; рэспубліканскага інжынера)[2].

Згодна з пастановай ЦВК СССР і СНК СССР «Аб скасаванні народных камісарыятаў саюзных і аўтаномных рэспублік» ад 15 снежня 1930 года ён быў скасаваны.

У другі раз быў утвораны на базе рэарганізаванага АДПУ БССР (руск.: Объединенное Государственное Политическое Управление ОГПУ) 13 чэрвеня 1934 загадам НКУС № 001. Структура НКУС БССР уключыла ў сябе ўпраўленні (дзяржаўнай бяспекі; рабоча-сялянскай міліцыі; пагранічнай і ўнутранай аховы; пажарнай аховы; папраўча-працоўных лагераў)[2].

Remove ads

Наркамы ўнутраных спраў

Remove ads

Падзел

  • УНКУС па Баранавіцкай вобласці створана 2 снежня 1939 г. загадам па НКУС № 001337 (з 2 лістапада да 4 снежня 1939 — УНКУС па Навагрудскай вобласці)
  • УНКУС па Беластоцкай вобласці створана 2 снежня 1939 г. загадам па НКУС № 001337
  • УНКУС па Брэсцкай вобласці створана 2 снежня 1939 г. загадам па НКУС № 001441
  • УНКУС па Вілейскай вобласці створана 2 снежня 1939 г. загадам па НКУС № 001337
  • УНКУС па Віцебскай вобласці створана 17 красавіка 1938 г. загадам па НКУС № 00232
  • УНКУС па Гомельскай вобласці створана 17 красавіка 1938 г. загадам па НКУС № 00232
  • УНКУС па Мінскай вобласці створана 17 красавіка 1938 г. загадам па НКУС № 00232
  • УНКУС па Магілёўскай вобласці створана 17 красавіка 1938 г. загадам па НКУС № 00232
  • УНКУС па Пінскай вобласці створана 2 снежня 1939 г. загадам па НКУС № 001337
  • УНКУС па Палескай вобласці створана 17 красавіка 1938 г. загадам па НКУС № 00232

Зноскі

  1. Краткая историческая справка об истории создания уголовного розыска (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2017.
  2. Владимир КЛИМЕНКОВ. История образования уголовно-исполнительных инспекций органов внутренних дел (руск.). Сайт газеты «Савецкая веска» Дрибинского района (29 жніўня 2016).

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads