Іосіф III (мітрапаліт кіеўскі)

мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф III, свецкае імя Ігнацій[1] (? — 1534) — архіепіскап полацкі (1513/1514[1]—1522), мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1523—1534).

Хуткія факты мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі[d], архіепіскап полацкі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Полацкі баярын, меў уладанні на Сушы, але не спадчанныя родавыя, а набытыя. Да пастрыжэння быў жанаты і меў сыноў Івана і Міхаіла[1], а таксама невядомую імем дачку[2].

З 1513/1514 года архіепіскап полацкі. Адзін з першых полацкіх архіепіскапаў, хто пад уплывам моды змясціў на ўладычай пячатцы ўласны гербавы знак[1]. На стальцы клапаціўся пра матэрыяльны стан і правы праваслаўных.

Пасля смерці мітрапаліта кіеўскага Іосіфа II Солтана ў 1521 годзе, абраны на мітрапалічы сталец у пачатку 1522 года. У 1523 годзе з блаславення патрыярха іерусалімскага Іераміі ўзведзены ў сан мітрапаліта[3].

Пры ім зноў разгарэлася варожасць паміж каталікамі і праваслаўнымі, абаронцам апошніх выступаў князь Канстанцін Астрожскі.

Памёр у 1534 годзе. Летапісец называе яго невучоным і блізарукім[4].

Remove ads

Пячатка

Адбітак архіепіскапскай пячаткі захаваўся на лісце ад 23 снежня 1515 года, на ёй змешчана геральдычная тарча з клейнавай выявай і надпіс у атоку «ВЛ(а)Д(ы)КА П(о)Л(о)ЦКН(й) Н В(и)Т(е)БС(кий) Н МСТ(и)СЛ(а)В(с)К(ий)».[1]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads