Патрыярх града Іерусаліма і ўсяе Палесціны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Патрыярх града Іерусаліма і ўсяе Палесціны
Remove ads

Яго Боскае Блажэнства Патрыярх Святога Града Іерусаліма і ўсяе Палесціны, Сірыі, Аравіі, усяго Заіардання, Каны Галілейскай і святога Сіёна[1] (грэч. Ή Αυτού Θειοτάτη Μακαριότης ὁ Πατριάρχης τῆς Ἁγίας Πόλεως Ἱερουσαλήμ καί πάσης Παλαιστίνης, Συρίας, Ἀραβίας, Πέραν τοῦ Ἰορδάνου, Κανᾶ τῆς Γαλιλαίας καί Ἁγίας Σιών) — афіцыйны тытул прадстаяцеля (Патрыярха) Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы.

Thumb
Патрыярх Феафіл III і прэзідэнт ЗША Джордж Буш у храме Раства Хрыстова ў Віфлееме

Іерусалімская Праваслаўная Царква — адна з найстаражытнейшых, і ў дыпціху Цэркваў стаіць чацвёртай пасля Канстанцінопальскай, Александрыйскай і Антыяхійскай.

Абранага Саборам і Сінодам кандыдата на Патрыяршым прастоле зацвярджаюць тры бакі: улады Іарданіі, Ізраіля і Палесціны[2].

З 22 жніўня 2005 года носьбіт тытула — Феафіл III.

Thumb
Пячатка Патрыярха Іерусалімскага. 2001
Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс Іерусалімскіх Патрыярхаў

Зноскі

  1. Поўная рэдакцыя тытула прыведзена паводле: Епископ Егорьевский Марк. Церковный протокол. М., 2007, стр. 86.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads