Іпаліт Гечэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іпаліт Валерыян Гечэвіч (польск.: Hipolit Gieczewicz; каля 1801—1846) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Хуткія факты Іпаліт Гечэвіч, маршалак шляхты Вілейскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гечэвічаў герба «Ляліва». Сын мінскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечан-Гечэвіча (1770—1840) і Лізаветы з Прушынскіх (1778—1849).

Калежскі рэгістратар, у 1826—1831 гадах вілейскі павятовы маршалак. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, высланы ў г. Варонеж.

Уладальнік маёнтка Вязынь (на 1835 год — 2171 душа прыгонных абодвух палоў).

Thumb
Магіла Іпаліта Гечэвіча і яго жонкі Кацярыны з Валадковічаў

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні разам з жонкай. Над магілай пастаўлены абеліск з белага мармуру.

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай з Валадковічаў (каля 1808—1847), дачкой Вікенція Валадковіча, маршалка шляхты Вілейскага і Барысаўскага паветаў, пляменніцай мінскага губернскага маршалка Іосіфа Міхайлавіча Валадковіча. Ад яе дзеці:

  • Станіслаў (1824—1867), у шлюбе з Эміліяй Тамашэўскай;
  • Канстанцін Юліян (1826—1863), у шлюбе з Соф’яй з Дактаровіч-Грабніцкіх. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні;
  • Ядвіга (нар. 1837), у шлюбе з Аляксандрам Горватам (1831—1879), маршалкам шляхты Кіеўскай губерні.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads