Прушынскія

шляхецкі род герба «Любіч» From Wikipedia, the free encyclopedia

Прушынскія
Remove ads

Прушынскія (альбо Прашынскія) — сярэднезаможны каталіцкі шляхецкі род ВКЛ і Расійскай імперыі, які карыстаўся гербам «Любіч».

Хуткія факты Прушынскія ...

Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім ваяводстве. У XVIII—XIX стст. валодалі Лошыцай пад Мінскам, дзе разбудавалі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.

У наш час адна з вуліц Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.

Remove ads

Радавод

  1. Юрый Антоній (?—?), першы ўладальнік Лошыцы1719[1])
    1. Юзаф (1709—1790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, жонка: Альжбета Брыгіта Янішэўская
      1. Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, жонкі: 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая
        1. Станіслаў Ксаверый (1768—1813), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, жонка: Ганна Сямашка, дачка Андрэя Сямашкі
          1. Ірэній (?—?)
          2. Яўстах (1797—1877), мінскі губернскі маршалак (1863—1877)
          3. Станіслава Тэкля (?—?), муж: Ян Віктаравіч Любанскі
          4. Прот Фелікс (1799—1849), удзельнік вызваленчага паўстання (1830—1831)
      2. Станіслаў (1753—1800), генерал-ад'ютант, ігуменскі павятовы маршалак[2], кавалер ордэна Святой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імператара Паўла I[1], жонка: Ганна Камароўская
        1. Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, жонка: Тэкля Валянская
          1. Міхал (?—?), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
      3. Казімір (?—?), менскі падкаморыц, шамбялян караля (1786)
    2. Геранім (?—?), ксёндз
    3. Міхал (?—?), ксёндз
Remove ads

Зноскі

  1. Юрый Кур'яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190-191.
  2. Алег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы(недаступная спасылка) // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads