Валадковічы
беларускі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валадковічы, Валадкевічы — шляхецкі род гербу «Радван» зменены.
Паходжанне
Імаверна, паходзяць ад Каспара Валадковіча, шляхціча Віленскага павета, сыны якога Марцін і Рыгор у 1567 ставілі ў войска Вялікага Княства Літоўскага двух конных ваяроў з маёнтку Геранёны Ашмянскага павета. Марцін Валадковіч згадваецца ў ліку шляхты Менскага павета[1].
Магчыма, да гэтага роду належалі Сенька з Мсціслаўшчыны (кан. XV — пач. XVI стст.), Рыгор з Полаччыны (1582) і іншыя[2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду
- Марцін Валадковіч (?—?), дзяк гаспадарскі (1559), пазней суддзя земскі менскі
- Марцін Валадковіч (1565—1647), суддзя земскі менскі (з 1618)
- Казімір Валадковіч (1621—1662), езуіт
- Крыштаф Валадковіч (каля 1600—1670), пісар земскі менскі, ваявода наваградскі (з 1658)
- Марцін Казімір Валадковіч (?—1701), пісар земскі менскі (з 1689)
- Феліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778), грэка-каталіцкі мітрапаліт кіеўскі (з 1762)
- Міхал Валадковіч (1735—1760), маянтковец-самаўпраўца, прысуджаны да смяротнага пакарання за свае ўчынкі; згадваецца ў шостай кнізе «Пана Тадэвуша»: «Пан Валадковіч здзекаваўся, і нямала».
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія роду Валадковічаў
- Дамінік Валадковіч
- Юзаф Валадковіч
- Каспар Валадковіч
- Тэрэза Валадковіч
Зноскі
- В. Л. Насевіч. Валадковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 205.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads