Ірландскае рагу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірландскае рагу (ірл.: stobhach / stobhach Gaelach) — нацыянальная страва ірландскай кухні. З’яўляецца традыцыйнай і адной з самых папулярных у краіне. У склад класічнага рагу ўваходзяць бараніна, бульба, цыбуля, а таксама пятрушка і кмен. Пераважна мяса рэжацца невялікімі кавалачкамі, а гародніна — напалову ці чвэрцямі. Інгрэдыенты складаюць у глыбокі посуд, напрыклад, сатэйнік, пасля чаго заліваюць вадой і тушаць на маленькім агні каля 1 гадзіны.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads