Кмен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кмен
Remove ads

Кмен[1][2] (Cárum) — род шматгадовых або двугадовых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), з якіх найбольш вядомы від кмен звычайны (Carum carvi), які выкарыстоўваецца ў якасці спецый.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Кмен звычайны.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Травяністая расліна. У культуры найбольш пашыраны кмен звычайны — двухгадовая (ёсць і аднагадовыя сарты) эфіраалейная расліна. У першы год утварае мясісты корань з разеткай прыкаранёвага лісця, з якой на другі год развіваецца гладкае галінастае сцябло, што заканчваецца суквеццем — складаным парасонікам. Плады маюць у сабе 3—7 % эфірнага і 18—20 % тлустага тэхнічнага алею.

Remove ads

Арэал

Прадстаўнікі роду растуць ва ўмераным і субтрапічным клімаце Еўропы і Азіі.

Віды

Род налічвае каля 30 відаў[3], некаторыя з іх:

  • Carum appuanum (Viv.) Grande
  • Carum asinorum Litard. & Maire
  • Carum atlanticum (Coss. ex Ball) Litard. & Maire
  • Carum atrosanguineum Kar. & Kir.
  • Carum buriaticum Turcz.
  • Carum carvi L. typus[4] Кмен звычайны
  • Carum carvifolium (DC.) Arcang.
  • Carum caucasicum (M.B.) Boiss.
  • Carum depressum Hartvig & Kit Tan
  • Carum diversifolium (DC.) C.B.Clarke
  • Carum graecum Boiss. & Heldr.
  • Carum grossheimii Schischk.
  • Carum heldreichii Boiss.
  • Carum iminouakense Quézel
  • Carum jahandiezii Litard. & Maire
  • Carum komarovii Karjag.
  • Carum lacuum Emb.
  • Carum leucocoleon Boiss. & A.Huet
  • Carum lomatocarum Boiss.
  • Carum meifolium (M.B.) Boiss.
  • Carum meoides (Griseb.) Halácsy
  • Carum multiflorum (Sm.) Boiss.
  • Carum pachypodium Candargy
  • Carum polyphyllum Boiss. & Balansa ex Boiss.
  • Carum proliferum Maire
  • Carum rupicola Hartvig & Strid
  • Carum saxicolum Albov
  • Carum strictum (Griseb.) Boiss.
  • Carum verticillatum (L.) W.D.J.Koch

Выкарыстанне

У ежу спажываюць маладое сцябло і лісце ў салатах або як прыправу да супоў, спажываюць таксама і карані кмену. Насеннем аздабляюць хлебапякарныя, кандытарскія і лікёра-гарэлачныя вырабы, квашаную капусту. Добра расце на сугліністых, угноеных арганікай глебах. Сеюць насеннем з міжрадкоўем 30 см. У першы год у міжрадкоўях вырошчваюць перамежкавыя культуры. Насенне збіраюць на наступны год.

Зноскі

  1. Кмен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.357-358
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. 2 350 экз.
  3. 29 паводле The Plant List: Carum Архівавана 3 ліпеня 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads