Ірына Аляксандраўна Палянская

беларуская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іры́на Алякса́ндраўна Паля́нская (1918, сяло Трыгорскае — 26 ліпеня 2011[3], Мінск) — беларуская спявачка .

Хуткія факты Ірына Аляксандраўна Палянская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Кар’ера спявачкі пачалася ў Ленінградзе, дзе яна была салісткай джаз-аркестра Барыса Карамышава. У гады Вялікай Айчыннай вайны Палянская выступала ў складзе франтавой канцэртнай брыгады. Па словах відавочцаў, нават на імправізаваную сцэну яна выходзіла заўсёды прыгожая, элегантная, у модных сукенках і абавязкова ў туфлях на абцасе. У БССР Ірына Палянская прыехала ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Публіка называла яе «беларускай Шульжэнка». Пакінуўшы сцэну, Ірына Палянская працавала педагогам па вакале. Сярод яе вучняў — Нэлі Багуслаўская, Надзея Мікуліч, Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Таццяна Арлоўская, Алёна Свірыдава[uk].

Ірына Палянская сышла са сцэны роўна ў 55 гадоў. Першы запіс спявачкі адбыўся толькі ў 1998 годзе ва ўзросце 80 гадоў на беларускім радыё дзякуючы актыўным намаганням кампазітара Ізмаіла Капланава, які арганізаваў запіс да юбілею артысткі. За шматгадовую канцэртную і педагагічную дзейнасць Палянская не была адзначана ганаровымі званнямі і прафесійнымі ўзнагародамі[4].

Remove ads

Сям’я

Першы муж — дырыжор Барыс Карамышаў (нарадзіўся сын Юрый), другі — піяніст і кампазітар Эмануіл Разнікоўскі, трэці — Аляксандр Джыкія.

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads