Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка
Remove ads

Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка (11 (24) сакавіка 1906, Харкаў[1]17 чэрвеня 1984(1984-06-17)[2], Масква) — савецкая эстрадная спявачка і актрыса . Народная артыстка СССР (1971). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 11 (24) сакавіка 1906 года ў Харкаве ў Аляксандраўскай бальніцы. Бацька Іван Іванавіч Шульжэнка працаваў бухгалтарам Галоўнага ўпраўлення чыгункі. З 1923 года жыла на Маскалеўцы — на Уладзімірскай вуліцы, № 45, кв. 6.

Выконваць народныя песні пачала з канца 1910-х гадоў. Нотнай грамаце і спеву навучалася прыватным чынам у прафесара Харкаўскай кансерваторыі М. Л. Чэмезава. У 1923 годзе стала артысткай Харкаўскага тэатра драмы пад кіраўніцтвам М. М. Сінельнікава. У тым жа годзе дэбютавала як спявачка, выканаўшы раманс «Зоркі на небе» ў спектаклі «Пакаранне смерцю». Прымала ўдзел ва ўсіх дывертысментах, якія даваліся ў тэатры, паралельна выступаючы ў працоўных клубах і на летніх эстрадных пляцоўках горада. Песні «Шахта № 3» і «Песня пра цагельню», якія выконваліся ёю ў гэты перыяд, лічацца першымі ўзорамі сучаснай бытавой песні. Летам 1925 года пачала працаваць у Чырвоназаводскім драматычным тэатры Харкава. У 1927 годзе кампазітар Юлій Мэйтус спецыяльна для яе напісаў некалькі новых твораў («Чырвоны мак», «Чырвоная армія», «Грэнада»), якія неўзабаве сталі папулярнымі.

У маі 1928 года адбыўся яе пеўчы дэбют на сцэне Марыінскага тэатра ў Ленінградзе на канцэрце, прысвечаным Дню друку.

У 1929—1942 гадах — артыстка Лендзяржэстрады, працавала салісткай джаз-аркестра пад кіраўніцтвам Я. Б. Скамароўскага.

З 1943 года — у Маскве, артыстка Усерасійскага гастрольна-канцэртнага аб’яднання, затым — Масканцэрта. З лета 1945 года спявачка пачала выступаць сольна. Гастралявала за мяжой.

Памерла 17 чэрвеня 1984 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads