Надзея Анатолеўна Мікуліч
беларуская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953, пас. Цукровы Завод, Гродзенская вобласць) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Навучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»[1].
У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў.
З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.
Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Remove ads
Сям’я
Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.
Дыскаграфія
- «Тем, кто любит» (2005)
- «Святая муза» (2008)
- «Я вернусь» (2008)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads