Ірына Аляксандраўна Трусава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 22 сакавіка 1957, г. Архангельск, РСФСР) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны інстытут (1983), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987).
Выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 1987, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Металургічныя тэхналогіі», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка рэсурса- і прыродазберагальных цеплатэхналагічных працэсаў у галіне металургіі.
Узнагароды
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Тэорыя высокатэмпературных энерга- і рэсурсазберагальных тэплатэхналагічных працэсаў у машынабудоўлі і металургіі». Удастоена звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2007).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads