Архангельск
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архангельск — горад у Расіі на Паўночнай Дзвіне, за 40—45 км ад яе ўпадзення ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтр Архангельскай вобласці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпература студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Remove ads
Гісторыя
Забудоўваецца з 1584 г. Больш за стагоддзе быў адзіным марскім портам Расіі. З заснаваннем Санкт-Пецярбурга значэнне Архангельска зніжаецца. Канчаткова страціў значэнне як гандлёвы порт з 1916 г. — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкаланізацыя расійскай Поўначы, колькасць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.
7 красавіка 2019 г. на Плошчы прафсаюзаў прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес. Мітынгоўцы (каля 2—3 тыс. чал.) заклікалі губернатара вобласці Ігара Арлова, які падтрымлівае будаўніцтва, сысці ў адстаўку[2]. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі разагнаць пратэстуючых, але не затрымлівалі іх[3].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прамысловасць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін (нар. 1949) — беларускі мастак.
- Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў (1948—2017) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Навумавіч Калік — савецкі кінарэжысёр
- Барыс Андрэевіч Калавандзін[6] (1938—1988) — вучоны ў галіне механікі і гідрадынамікі.
- Міхаіл Васілевіч Плятнёў — расійскі піяніст, кампазітар, дырыжор.
- Клара Уладзіміраўна Сакалова (нар. 1931) — беларускі архітэктар.
- Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 1957) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005).
Remove ads
Зноскі
- В Архангельске участники митинга против строительства мусорного полигона в Шиесе потребовали отставки губернатора (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019.
- Здоровье смешали с мусором (руск.). Коммерсантъ (7 красавіка 2018).
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads