Ірына Ануфрыеўна Калінец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Ануфрыеўна Калінец
Remove ads

Ірына Ануфрыеўна Калінец (да замужжа — Стасіў; укр.: Ірина Онуфріївна Стасів-Калинець; 6 снежня 1940, Львоў31 ліпеня 2012, там жа) — украінская паэтка, дзеяч дысідэнцкага руху, актывістка украінскага нацыянальнага і праваабарончага руху, філолаг.

Хуткія факты Ірына Ануфрыеўна Калінец, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і вернікаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы. Скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта, па спецыяльнасці - настаўнік.

І. Калінец працавала метадыстам абласнога Дома народнай творчасці, настаўніцай, бібліятэкарам, выкладчыкам украінскай мовы і літаратуры ў Львоўскім політэхнічным інстытуце (цяпер Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»).

У 1990 годзе І. Калінец абіралася дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. З траўня 1990 працавала начальнікам Львоўскага абласнога ўпраўлення адукацыі. Праводзіла рэформу школьнай сістэмы ў напрамку украінізацыі школьнай сістэмы, у прыватнасці, па яе ініцыятыве было адменена вывучэнне рускай мовы ў пачатковай школе, скарочана колькасць рускіх школ і класаў Львова і вобласці, унесены адпаведныя змены ў навучальныя праграмы і іншае.

Ірына Ануфрыеўна Калінец памерла пасля працяглай хваробы ў 2012 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. (not translated to be) Вітер в долоняхЛьвоў: 2017. — С. 46. — 416 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36036'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q64523177'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20067115'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads