Ірына Аркадзьеўна Дарафеева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Аркадзьеўна Дарафеева
Remove ads

Ірына Аркадзьеўна Дарафеева (6 ліпеня 1977, Магілёў) — беларуская спявачка, выканаўца папулярнага рэпертуара, палітык. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2007). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Хуткія факты Ірына Аркадзьеўна Дарафеева, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Займалася спевамі з 12 гадоў у ВІА «Вясёлка». У 1989 перамагла на I Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў, у 1993 атрымала дыплом на конкурсе фестывалю «Славянскі базар». Праз год была запрошана салісткай у ансамбль «Верасы», адначасова была адзначана ў намінацыі «Адкрыццё года» тэлеконкурсу «Фаварыты года». З 1997 па май 1999 — салістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. У 1998 дала некалькі канцэртаў як вакалістка джаз-трыа Аркадзя Эскіна. З 1999 працуе разам з прадзюсарам Юрыем Савашам. На працягу 2001—2002 правяла ўнікальны ўсебеларускі тур, які ўключаў у сябе 435 канцэртаў.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

У рэпертуары спявачкі — песні беларускіх, украінскіх, румынскіх аўтараў, кавер-версіі твораў з рэпертуара М. Радовіч  (руск.), У. Высоцкага, А. Панамарова  (руск.), «Shoking Blue  (руск.)». Выконвае народныя песні, балады, творы ў стылістыцы поп-рок, джазавыя стандарты, супрацоўнічае з вядомымі выканаўцамі і аранжыроўшчыкмі Беларусі[1], з Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі і арт-праектам Я. Паўлінай «Зоркі гімнастыкі», спявае на беларускай, рускай, польскай, англійскай мовах.

Найбольш вядомыя песні: «Рэдкі госць» (муз. І. Паліводы, сл. Л. Пранчака), «Гора — не бяда» (муз. Л. Шырына, сл. А. Лягчылава), «Балада» (муз. Дзм. Далгалёва, сл. У. Пецюкевіча).

Гастролі: Бельгія, Германія, Люксембург, Польшча, Аўстрыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Літва, Югаславія, Балгарыя, Украіна.

Фестывалі: 1-шы фестываль песні аб’яднанай Еўропы (Зялёна Гура, Польшча, 1999), «Залаты шлягер» (Магілёў; 1998, 1999), «Славянскі базар» (неаднаразова).

Узнагароды: 2-ая прэмія конкурсу «Залаты шлягер 1998» (Магілёў), 1-ая прэмія конкурсу «Славянскі базар 1999», 1-ая прэмія конкурсаў «Vilnius 1999» (Літва) і «Discovery 1999» (Балгарыя), 2-ая прэмія конкурсу на фестывалі ўкраінскай песні імя В. Івасюка (2000).

Дыскаграфія: альбомы MC і CD «Рэдкі госць» («Ковчег», 1999), CD «Рано или поздно» (аўт. выд., 2000), «Пульс маіх хвілін» (2003). CD i DVD «Каханачка» (West Records, 2004—2005), «Как в первый раз» (2007), «Хочу быть мечтой» (2007); трэкі «Гора — не бяда», «Тайна грэшнага спаткання» (у зборніку «Красное танго. Песни на стихи Александра Легчилова» — TON-Records, 1999).

Кіно і відэа: фільмы «Мгновения» (Белвідэацэнтр, 2000, 15 хв.), «Дарогі Ірыны Дарафеевай» (Белвідэацэнтр, 2003, 55 хв.), кліп «Рок-н-ролл».

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Пражывае ў в. Воўкавічы Дзяржынскага раёна.

Зноскі

  1. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads