Ісаак Юльевіч Бароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісаак Юльевіч Баро́ўскі (18 лістапада 1921, Віцебск — 5 сакавіка 1991) — беларускі савецкі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лістапада 1921 года ў Віцебску. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1941 г. Вучыўся ў Л. Лейтмана, У. Хрусталёва, А. Мазалёва[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння жыў і працаваў у Новасібірску, самастойна навучаўся па праграме Акадэміі мастацтваў. У 1959—1962 гг. І. Ю. Бароўскі разам з мастакамі Новасібірска прымаў удзел у афармленні павільёна на ВДНГ у Маскве. З 1962 г. жыў у Віцебску[2].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[1].
Памёр 5 сакавіка 1991 года[1].
Remove ads
Творчасць
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў графіцы[1].
Асноўныя творы: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, І. Сасновіка, Г. Шутава, Д. Райцава, Г. Нікалаевай, М. Каца, Ю. Пэна, В. Анішчанкі, М. Ждан, П. Клімкова, кампазіцыі «Маладая калгасніца», «Медсястра»; пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ля возера», «Ралля»; нацюрморты «Хлеб», «Астры»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў[1].
Remove ads
Зноскі
- Бароўскі Ісак Юльевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads