Ісай Мендэлевіч Пульнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісай Мендэлевіч Пульнер
Remove ads

Ісай (Іегошуа) Мендэлевіч Пульнер (18 жніўня 1900, Сноўск, Гараднянскі павет, Чарнігаўская губерня — 12 студзеня 1942, Ленінград) — савецкі этнограф і бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР. Арганізатар і ўдзельнік этнаграфічных экспедыцый па вывучэнні гісторыі і паўсядзённай культуры яўрэяў Грузіі, Беларусі, Украіны, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (1920-1930-я гг.), першых значных выстаў, прысвечаных яўрэям. Кіраўнік сектара Дзяржаўнага музея этнаграфіі народаў СССР, збіральнік яго калекцый.

Хуткія факты Ісай Мендэлевіч Пульнер, Дата нараджэння ...

Паходзіў з хасідскай сям’і. У 1919 г. скончыў Гомельскую яўрэйскую мужчынскую гімназію А. Е. Ратнера. Працаваў справаводам даведачна-інфармацыйнага аддзела пры Гомельскім губернскім выканаўчым камітэце. У 1920—1923 гг. займаў пасаду начальніка канцылярыі Сожскага санітарнага раёна Дняпроўскага ўпраўлення воднага транспарту ў Гомелі.

У 1923—1925 гг. навучаўся на Вышэйшых курсах яўрэйскіх ведаў (Інстытут яўрэйскай гісторыі і літаратуры) у Петраградзе. У 1925—1929 гг. — студэнт этнаграфічнага аддзялення геаграфічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, атрымаў спецыяльнасць «этнограф-каўказавед».

У 1930 г. арганізаваў аддзелы іудаізму ў Антырэлігійным музеі і на Антырэлігійнай выставе ў Зімнім палацы. У 1931—1937 г. загадаваў яўрэйскім аддзелам Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі. У 1937—1942 гг. — навуковы супрацоўнік, загадчык яўрэйскага аддзела Дзяржаўнага музея этнаграфіі народаў СССР.

Паралельна навучанню і кабінетнай працы вёў палявую работу, удзельнічаючы ў этнаграфічных экспедыцыях:

  • 1924 г. — экспедыцыя ў Гомель, пад кіраўніцтвам выбітных этнографаў Л. Я. Штэрнберга і У. Г. Багараз-Тана;
  • 1926 г. — палявая практыка ў Кутаісі з мэтай збору звестак аб грузінскіх яўрэях;
  • 1927 г. — вывучэнне побыту яўрэяў Магілёўскага раёна;
  • 1928 г., 1929 г. — мэтанакіраванае этнаграфічнае вывучэнне грузінскіх яўрэяў;
  • 1930 г. — кіраўнік яўрэйска-беларускай этнаграфічнай экспедыцыі ў Дуброўна, Ляды, Любавічы;
  • 1931 г. — экспедыцыя ў Прапойск і Завярэжжа для збору матэрыялаў па этнаграфіі беларускіх яўрэяў;
  • 1937 г. — экспедыцыя ў Бірабіджан.

Падтрымліваў сувязі з навукоўцамі, музейнымі і тэатральнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі ўсяго СССР для збірання інфармацыі па традыцыйным і сучасным жыццём яўрэяў.

Аўтар некалькіх тысяч фатаграфій і негатываў на тэму «Яўрэйская каланізацыя: Крым, Украіна, Беларусь, ЯАВ (1920-1930-я гг.)».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны як непадлеглы воінскаму прызыву працягваў працаваць у Дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Леніградзе. Памёр у час блакады горада нямецкімі нацысцкімі войскамі. Месца пахаванне застаецца невядомым.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads