Ісаўрыйская дынастыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісаўрыйская дынастыя
Remove ads

Ісаўры́йская дына́стыя (грэч. Δυναστεία των Ισαύρων; дакладней — Сіры́йская) — дынастыя візантыйскіх імператараў, якія кіравалі ў 717802 гадах.

Thumb
Візантыйская імперыя, Франкская дзяржава і Арабскі халіфат каля 800 года.

Назва дынастыі — «Ісаўрыйская» — умоўная і звязана з мянушкай яе заснавальніка Льва III («Ісаўр»), хоць у рэчаіснасці яго род паходзіў не з Ісаўрыі, а з Сірыі.

Пры Ісаўрыйскай дынастыі, якая зацвердзілася пасля перыяду смут, становішча Візантыі ўмацавалася. Сфармавалася фемная сістэма правінцыйнага кіравання, заснаваная на падатковых павіннасцях і вайсковай службе свабоднага сялянства. Галоўным чынам было завершана падначаленне славянскіх пасяленцаў у Македоніі, Грэцыі і на Пелапанесе.

Імператары Ісаўрыйскай дынастыі (за выключэннем Ірыны) паспяхова ваявалі з арабамі і балгарамі. Умацоўваючы адзінства шматплемянной імперыі, падчас барацьбы з іконашанаваннем імперская ўлада канфіскоўвала багацці царквы і манастыроў.

Remove ads

Кіраўнікі

Прадстаўнікі Ісаўрыйскай дынастыі на візантыйскім троне:

  • Леў III Ісаўр (кіраваў у 717—741);
  • Канстанцін V (741—775), сын Льва III;
  • Артавазд (узурпатар: 742743), муж Ганны, дачкі Льва III;
  • Леў IV Хазар (775—780), сын Канстанціна V;
  • Канстанцін VI Сляпы (780—797), сын Льва IV;
  • Ірына (797—802), удава Льва IV, маці Канстанціна VI.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads