Арабскі халіфат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арабскі халіфат
Remove ads

Халіфа́т або Арабскі халіфат (араб. خلافة إسلامية) — феадальная тэакратычная араба - мусульманская дзяржава, якае ўзнікла ў выніку арабскіх заваяванняў VIIIX стагоддзяў і ўзначальвалася халіфамі. Таксама халіфат як тэрмін азначае ісламскую тэакратычную дзяржаву, якая павінна аб'ядноўваць усіх мусульман. Зрэшты толькі першы Амеядскі халіфат сапраўды аб'ядноўваў усю уму.

Хуткія факты Арабскі халіфат араб. خلافة إسلامية‎, 630 — 1258 ...

Пад кантролем гэтай дзяржавы ў перыяд яе росквіту знаходзіліся землі Блізкага Усходу, Афрыкі і паўднёвага захаду Еўропы. Халіфат кантактаваў з такімі рэгіёнамі як Еўропа і Вялікі еўразійскі стэп, цесна ўзаемадзейнічаў з тагачасным ўтварэннямі на гэтых землях - Вялікай Булгарыяй, Цюркскім і Хазарскім каганатам, Вялікім княствам Рускім, Усходняй Рымскай імперыяй.

Remove ads

Гісторыя

Першапачатковым ядром Халіфата стала створаная Прарокам Мухамадам ў пачатку VII ст. у Хіджазе (Заходняя Аравія) мусульманская супольнасць — ума. У выніку арабскіх заваяванняў была створана вялізная дзяржава, якая ўключала Аравійскі паўвостраў, сучасныя Ірак, Іран, большую частку Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Сірыю, Ізраіль, Іарданію, Егіпет, Паўночную Афрыку, вялікую частку Іспаніі і Партугаліі, частку Паўночнай Індыі.

Слова Халіфат (араб. خليفةKhalīfah «спадчыннік», «прадстаўнік») — азначае як тытул халіфа, так і вялікую дзяржаву, створаную пасля Мухамада арабамі-заваёўнікамі пад кіраўніцтвам яго «халіфаў» — «прадстаўнікоў».

Эпоха існавання Багдадскага халіфата, разам з некалькімі наступнымі стагоддзямі росквіту агульнаісламскай навукі і культуры, называюцца ў заходняй гістарыяграфіі Залатым векам Ісламу.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads