Іштван Запальяі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іштван Запальяі (у латынізаваным варыянце Стэфан, венг.: Szapolyai István; ? — 23 снежня 1499, Папа) — венгерскі магнат, граф Сепеш, князь (ваявода) Трансільваніі, намеснік караля Венгрыі Мацьяша I у Сілезіі, Лужыцы і Аўстрыі, палацін Венгерскага каралеўства (1492—1499).

Уладальнік Спішскага Града, самага вялікага замка Славакіі з 1464 года.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік заможнага роду венгерскіх феадалаў Запальяі (венг.: Zapolyai, Szapolyai). Сын Уладзіслава Запальяі, уладальніка Шоймаша, малодшы брат Імрэ і Міклаша. Выхоўваўся ў замку Корвінаў — Хуньядзі пры двары Янаша Хуньядзі, а пазней яго сына Мацьяша I.
Зрабіў выдатную кар'еру. Праціўнік абрання Уладзіслава III (Уласла) каралём Венгрыі ў 1440 годзе, падтрымліваў кандыдатуру іншага Ягелона.
У 1453 годзе стаў гетманам Верхняй Венгрыі. У 1474—1481 гадах быў намеснікам караля Мацьяша Корвіна ў Сілезіі і Лужыцы, у 1473—1478 і 1486—1499 гг. — жупанам Трэнчынскім.
Remove ads
Сям'я
Быў у шлюбе з Ядвігай Тэшынскай (з Пястаў). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Янаш I Запальяі (1487—1540), кароль Венгрыі (1526—1540)
- Дзьёрдзь (каля 1488—1526), жупан Спіша
- Барбара (Варвара) (1490/1495 — 1515), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, першая жонка Жыгімонта I
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads